Дадзены курс складзены ў адпаведнасці з тыпавой праграмай дысцыпліны “Беларуская мова: прафесійная лексіка”, а таксама з улікам Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах арфаграфіі і пунктуацыі”, прынятага 23 ліпеня 2008 года. Курс уключае пяць  раздзелаў.

Першы раздзел “Тэорыя”. Другі раздзел “Кантралюемая самастойная работа студэнтаў”. Трэці раздзел “Рубежныя тэсты”. Чацвёрты раздзел “Кантроль ведаў студэнтаў”. Пяты раздзел “Культура прафесійнага маўлення. Тыповыя маўленчыя памылкі”.

Тэарэтычны і практычны матэрыял дадзеных разделаў дазваляе аптымізаваць самастойную падрыхтоўку студэнтаў да заняткаў, а таксама кантраляваць іх веды. Адыё- і відэазапісы дазваляюць студэнтам прагледзіць і праслухаць канкрэтныя сітуацыі, скарэкціраваць свой адказ, выправіць памылкі, што павышае культуру прафесійнага маўлення і спрыяе развіццю  творчых здольнасцей.