20242025 навуч. год

Гісторыя Беларускай дзяржаўнасці

экзаменацыйныя пытанні для студэнтаў І-га курса ўсіх факультэтаў

 

1.      Паняцці нацыі і дзяржавы. Этапы станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці. Крыніцы па гісторыі беларускай дзяржаўнасці.

2.      Этнагенэз беларусаў. Асноўныя гіпотэзы аб паходжанні беларусаў. Эвалюцыя назвы “Беларусь” (Белая Русь – Беларусія – Беларусь), версіі яе паходжання.

3.      Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных ўтварэнняў на тэрыторыі Беларусі: Полацкае і Тураўскае княствы ў XXII стст.

4.      Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Ефрасіння Полацкая. Кірыла Тураўскі. Клімент Смаляціч.

5.      Прычыны, асноўныя канцэпцыі і працэс узнікнення ВКЛ. Палітычная гісторыя ВКЛ у другой палове XIII ст.

6.      Палітычнае жыццё ВКЛ ў XIV – першай палове XVI ст.: барацьба з Тэўтонскім ордэнам, мангола-татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.

7.      Прычыны, умовы і абставіны заключэння Крэўскай ўніі, яе вынікі.

8.      Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель ў XIVXVI стст. (магдэбургскае права, этапы запрыгоньвання сялян, “Устава на валокі”).

9.      Утварэнне Рэчы Паспалітай. Заключэнне Люблінскай уніі, яе ўмовы і вынікі. Палітычнае развіццё ВКЛ ў апошняй трэці XVI ст.

10.  Становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай: паланізацыя як фактар палітычнага, культурнага і грамадскага жыцця; “шляхецкая дэмакратыя” і яе ўплыў на развіццё дзяржавы; адносіны з суседзямі і паслабленне Рэчы Паспалітай (XVII – першая палова XVIII ст.).

11.   Падзелы Рэчы Паспалітай: прычыны, ход, рэформы (дзейнасць Чатырохгадовага сейма, Канстытуцыя 3 мая 1791 г., паўстанне Т. Касцюшкі ).

12.   Пытанне дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі першай паловы ХІХ ст. (Беларусь ў вайне 1812 г.; таварыствы філаматаў, філарэтаў, “Дэмакратычнае таварыства” Ф. Савіча, “Саюз свабодных братоў”).

13.   Паўстанні 1830–1831 гг. і 1863–1864 гг. на тэрыторыі Беларусі (прычыны, асноўныя плыні, ход, вынікі).

14.   Шляхі развіцця капіталістычных адносін у Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Адмена прыгоннага права і яе спецыфіка у беларускіх губерніях. Буржуазныя рэформы 1860-х – 1870-х гг., асаблівасці іх правядзення на Беларусі.

15.   Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі: заходнерусізм і краёвасць, часопіс “Гоман” і дзейнасць беларускіх народнікаў.

16.   Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг. у Беларусі.

17.  Стварэнне і дзейнасць Беларускай Сацыялістычнай Грамады. “Наша ніва” і папулярызацыя беларускай нацыянальнай ідэі ў грамадстве. Нацыянальныя матывы творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча.

18.   Першая сусветная вайна на беларускіх землях. Рэвалюцыі 1917 г. і беларускі нацыянальны рух.

19.   Усебеларускі з’езд 1917 г. Абвяшчэнне БНР, тры ўстаўныя граматы Рады БНР, яе лёс.

20.  Утварэнне БССР (першае і другое абвяшчэнні, ЛітБел). Падпісанне Рыжскай мірнай дамовы і яе наступствы для беларускай дзяржаўнасці.

21.  Фарміраванне Саюза савецкіх сацыялістычных рэспублік (СССР).

22.  Дзяржаўныя межы і адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БССР у 1919–1939 гг. Узбуйненні БССР. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

23.   Стварэнне індустрыяльна-аграрнай рэспублікі (НЭП, індустрыялізацыя, калектывізацыя). Вынікі першых пяцігодак у БССР.

24.   Палітыка беларусізацыі і супярэчнасці развіцця сацыяльна-культурнай сферы ў 1930-я гг. у БССР.

25.   Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны. Напад нацысцкай Германіі на СССР.

26.   Акупацыйны рэжым (адміністрацыйны падзел і калабарацыянізм, нямецка-фашысцкі генацыд і дэмаграфічныя страты Беларусі ў вайне, Халакост).

27.   Партызанскі рух і падполле на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчынай вайны і іх роля ў барацьбе з ворагам.

28.   Аперацыя “Баграціён”, вызваленне Беларусі. Наступствы акупацыі і вайны для Беларусі. Вялікая Айчынная вайна ў гістарычнай памяці беларусаў.

29.  Завяршэнне Другой сусветнай вайны (разгом Германіі і Японіі).Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН.

30.   БССР ў другой палове 1950-х - 1964 гг. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця

31.  Эканамічнае і культурнае развіццё БССР ў 1970-я - першай палове 1980-х гг. Нарастанне кансерватызму ў грамадска-палітычным жыцці.

32.   Грамадска-палітычныя працэсы ў БССР на мяжы 80-90-х гг. ХХ ст. (палітыка “Перабудовы”). Распад СССР і яго прычыны.

33.  Прыняцце Канстытуцыі і першыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Рэферэндумы 1995, 1996, 2004,2022 гг. і іх уплыў на стабілізацыю абстаноўкі і развіццё краіны.

34.  Асаблівасці грамадска-палітычнага развіцця ў пачатку ХХІ ст. Сучасныя дасягненні беларускай дзяржавы.

35.   Фарміраванне прававых традыцый у Беларусі. “Руская праўда і Статуты ВКЛ.

36.   Савецкія канстытуцыі 1919, 1927, 1937, 1978 гг.

37.   Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце 27 ліпеня 1990 г., яе значэнне. Канстытуцыя 15 сакавіка 1994 г. і характар унесеных у яе змен. Новая рэдакцыя Канстытуцыі 2022 г. - ўмацаванне асноў прававой дзяржавы.

38.   Развіццё інстытута кіраўніка дзяржавы ў айчыннай гісторыі: манархічная форма праўлення ад княстваў Русі да Рэчы Паспалітай; арганізацыя вышэйшага кіраўніцтва краіны ў савецкі час.

39.   Прэзідэнцкая рэспубліка - выбар беларускага народа. Парадак выбараў, функцыі і паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы як гаранта захавання Канстытуцыі, правоў і свабод грамадзян.

40.   Гістарычныя формы выканаўчай улады ў Беларусі. Чыны княжацкай адміністрацыі ў Старажытнай Русі. Асноўныя службовыя асобы цэнтральнага апарата ў ВКЛ. З’яўленне міністэрскай формы арганізацыі выканаўчай улады. Беларусы на вышэйшых дзяржаўных пасадах у Расійскай імперыі.

41.   Савет Народных Камісараў і далейшае развіццё выканаўчай улады ў савецкі час.

42.   Структура, функцыі і задачы сучаснага Урада Рэспублікі Беларусь.

43.  Перадпарламенцкія формы прадстаўніцтва: веча і сеймы. Беларускія дэпутаты ў Дзяржаўных думах Расійскай імперыі.

44.   Савецкая форма народнага прадстаўніцтва: ЦВК і Вярхоўны Савет.

45.   Нацыянальны сход - двухпалатны Парламент суверэннай Беларусі. Структура і функцыі Савета Рэспублікі і Палаты Прадстаўнікоў.

46.   Гістарычныя формы судовых органаў у айчыннай гісторыі.

47.   Віды і паўнамоцтвы сучасных судоў у Рэспубліцы Беларусь

48.   Гістарычныя формы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення на беларускіх землях: княствы, ваяводствы і паветы; губерні, паветы, воласці; раёны, акругі, вобласці.

49.   Сучасны адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Рэспублікі Беларусь.

50.   Функцыі і паўнамоцтвы мясцовага кіравання і самакіравання Рэспублікі Беларусь.

51.   Пераход ад аднапартыйнай сістэмы да шматпартыйнасці. Тыпалагізацыя палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь. Іх роля ў развіцці грамадства і дзяржавы.

52.  Гісторыя фарміравання асноўных этнічных груп у Беларусі (рускія, палякі, украінцы, яўрэі, татары). Этнічны склад сучаснай Беларусі.

53.  Канфесійная гісторыя Беларусі: праваслаўе, каталіцызм, пратэстантызм (кальвінізм, лютаранства, антытрынітарызм), нехрысціянскія веравызнанні (іўдаізм, іслам).

54.  Рэлігійны склад насельніцтва ў сучаснай Беларусі. Прынцыпы дзяржаўнай палітыкі ў канфесійнай сферы.

55.   Гістарычная сімволіка на беларускіх землях. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Значэнне Гімна, Герба і Сцяга для дзяржаўнасці.

56.  Дзяржаўныя святы Рэспублікі Беларусь і іх значэнне. 2024 г. - Год якасці.

57.   Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця.

58.   Асноўныя фактары сучаснага эканамічнага развіцця Беларусі. Дзяржава для народа - галоўны прынцып айчыннай сацыяльна-эканамічнай мадэлі. Асноўныя паказчыкі развіцця айчыннай эканомікі.

59.   Усебеларускія народныя сходы. Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

60.   Геапалітычны фактар фарміравання беларускай дзяржаўнасці. Сучаснае геапалітычнае становішча Беларусі. Шматвектарнасць знешняй палітыкі.

 

Загадчык кафедры, дацэнт                                                 С.П. Кулік

Апошняя зьмена: пятніца, 6 снежня 2024, 2:25 PM